Ι, ι (назва: іотаУ адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо, таксама ёта, С.492, грэч. Ιώτα) — 9-я літара грэчаскага алфавіта. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 10. Паходзіць ад фінікійскай літары - ёд. Ад літары «іота» паходзяць лацінскія літары I і J і іх варыянты, кірылічныя І і (апасродкавана) Ї, J, а таксама многія іншыя (у асаблівасці пасродкам утварэння дыграфы і лігатуры).

Катэгорыя:Грэчаскія літары