Аляксандр Сцяпанавіч Папоў (; ) — расійскі фізік і электратэхнік, прафесар. Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1882). З 1883 года выкладаў у ваенных навучальных установах у Кранштаце. З 1901 года прафесар Пецярбургскага электратэхнічнага інстытута (з 1905 года рэктар). Навуковыя працы па электра- і радыётэхніцы. Сканструяваў кагерэр — прыстасаванне для выяўлення электра-магнітных ваганняў (1894). 7.5.1895 на пасяджэнні Расійскага фізіка-хімічнага таварыства прадэманстраваў работу першага ў свеце радыёпрыёмніка. Ажыццявіў тэлеграфаванне без правадоў, перадаўшы радыёграму на адлегласць 250 м (1896), а пазней серыю доследаў па радыётэлеграфіі на адлегласць да 150 км. Для практычнай сувязі (на адлегласці, большай за 40 км) прыборы Папова былі выкарыстаны ў 1900 годзе ў час аперацыі па выратаванні браняносца «Генерал-адмірал Апраксін». Залаты медаль на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы (1900). Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Вынаходнікі радыё Катэгорыя:Вынаходнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Радыётэхнікі Катэгорыя:Электратэхнікі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі ЛЭТІ Катэгорыя:Выкладчыкі Марскога інжынернага вучылішча Катэгорыя:Стацкія саветнікі Катэгорыя:Асобы на марках