Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва (СЕС, ) - арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца садзейнічанне ва ўмацаванні дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і НАТА, заснаванага на прынцыпах еўраатлантычных каштоўнасцяў і развіцці еўраатлантычных сувязяў.

Місія Савета

Садзейнічанне еўраатлантычнай інтэграцыі Беларусі як гарантыі дэмакратычнага развіцця краіны шляхам ажыццяўлення інфармацыйных і навучальных праграм спрыяльных станаўленню дэмакратычных каштоўнасцяў у беларускім грамадстве.

Беларусь і НАТА

Умацаванне міжнароднай бяспекі для Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца адной з прыярытэтных задач вонкавай палітыкі Беларусі. Для рашэння гэтай задачы Беларусь заўсёды прыкладала максімум сілаў, прытрымліваючыся паслядоўнай і адказнай палітыкі. Кіраўніцтва краіны надае спецыяльнае значэнне развіццю ўзаемавыгадных, стабільных адносін з НАТА і яе дзяржавамі-сябрамі, якія зараз маюць агульную мяжу з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА). Рэспубліка Беларусь узаемадзейнічае з НАТА ў рамках Савета Еўраатлантычнага партнёрства (СЕАП) і праграмы «Партнёрства дзеля міра» (ПДМ)Беларусь у індывідуальнай праграме партнёрства з НАТА і ў Партнёрстве дзеля міру . Беларусь надае адмысловае значэнне рэалізацыі праграмы ПДМ, разглядаючы яе ў якасці аднаго з найбольш важных варыянтаў развіцця практычнага супрацоўніцтва як з Паўночнаатлантычным альянсам, так і з асобнымі краінамі Еўропы і Паўночнай Амерыкі Развіццё адносін Беларусь-НАТА ў рамках праграмы «Партнёрства дзеля міру» . У студзені 1995 года Беларусь далучылася да ўдзелу ў ПДМ, падпісаўшы Рамачны дакумент Праграмы Адносіны НАТА з Беларуссю. 29 красавіка 1996 года Беларусь афіцыйна перадала ў штаб-кватэру НАТА Прэзентацыйны дакумент па праграме ПДМ, у якім пазначыла мэты і прыярытэты свайго супрацоўніцтва з НАТА. Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва за актыўную падтрымку дыялогу Рэспублікі Беларусь і НАТА.

Гл. таксама Беларусь і НАТА

Спасылкі Інфармацыйны семінар СЕС / Брэст, ліпень, 2011 года Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва Падвядзенне вынікаў СЕС у Брэсце НАТА можа выдаць Беларусі грант у 507 тыс. еўра на праект па знішчэнні радыёактыўных адходаў Беларусь і НАТА плануюць падпісаць мемарандум пра ўзаемную абарону інфармацыі абмежаванага распаўсюду Беларусь і НАТА: адносіны могуць развівацца і далей У Беларусі пры падтрымцы НАТА знішчаюцца наземныя міны

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Брэсцкая вобласць