Зінаіда Уладзіміраўна Стагу́рская (, — ) — беларуская велагоншчыца.
У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі.
У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д’Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу.
Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»).
Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету.
У 2006 годзе дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў.
Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы. Загінула знакамітая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская // Наша Ніва
Літаратура
Спасылкі
Спартыўныя вынікі
Інтэрв’ю
Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Велагоншчыкі СССР Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў