Мараньян () — штат на паўночным усходзе Бразіліі. Мяжуе са штатамі Пара на захадзе, Такантынс на поўдні, Піяўі на ўсходзе; поўнач штата абмывае Атлантычны акіян. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Луіс.

Мараньян знакаміты касмічнай базай Алкантара, размешчанай на беразе акіяна на процілеглым Сан-Луісу беразе бухты Сан-Маркус.

Эканоміка Аснову эканомікі штата складае сельская гаспадарка, галоўнай галіной якой з’яўляецца земляробства. На плантацыях Мараньяна вырошчваецца бавоўнік, цукровы трыснёг, кава і какава. У далінах рэк праводзіцца збор пладоў пальмы бабасу, а таксама знакамітага карнаўбскага воску.

Гл. таксама Паводка ў Бразіліі (2009)

Катэгорыя:Штаты Бразіліі