1527 — невысакосны год, пачаўся ў аўторак. 1527 год нашай эры, 527 год 2 тысячагоддзя, 27 год XVI стагоддзя, 7 год 3-га дзесяцігоддзя XVI стагоддзя, 8 год 1520-х гадоў. Падзеі 27 студзеня: Перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім над войскам крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы паблізу Кіева. 6 мая: Рабаванне Рыма шматнацыянальнымі войскамі імператара Карла V, якія выйшлі з-пад кантролю.

Нарадзіліся 21 мая: Філіп II Габсбург, кароль Іспаніі 18 кастрычніка: Лука Камбіяза, італьянскі мастак

Памерлі 21 чэрвеня: Нікало Макіявелі, італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат (нар. 3.5.1469)