Абацтва Сен-Дэні () — бенедыкцінскае абацтва ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, галоўны манастыр сярэдневяковай Францыі.
У I стагоддзі на гэтым месцы існавала рымскае паселішча пад назвай Катуліяк. Паводле падання, сюды, з адсечанай галавой у руках, прыйшоў з Манмартра першы біскуп Парыжа святы Дыянісій Парыжскі (часта атаясамляецца з Дыянісіем Арэапагітам).
У 475 г., з блаславення святой Жэнеўевы над магілай святога пабудавалі першую базіліку. Пры каралю Дагаберы I тут быў заснаваны манастыр бенедыкцінаў, і ў 630 г. базіліка была перабудавана і стала галоўным храмам манастыра.
Найбольшага росквіту абацтва дасягнула ў часы абата Сугерыя, пры ўдзеле якога ў 1137—1144 гг. была пабудавана манастырская царква — першы будынак у гатычным стылі, які аказаў уплыў на развіццё готыкі ў Францыі. У пачатку XIII ст. Людовік IX Святы загадаў перанесці ў базіліку прах сваіх папярэднікаў і стварыць для іх надмагіллі. З гэтага моманту царква служыла магільным склепам французскіх каралёў. Абацтва, дзе пахаваны амаль усе (за выключэннем трох чалавек) каралі Францыі, а таксама члены іх сем’яў, часта называюць «каралеўскі некропаль Францыі».
Грабніцы
thumb|right|Грабніца Карла I Анжуйскага. thumb|right|Грабніца Карла Мартэла. thumb|Грабніцы Генрыха I (на заднім плане), Роберта II, Іаан I і Іааны II thumb|Грабніца Генрыха II і яго жонкі Кацярыны Медычы. thumb|Грабніца Лявона V дэ Лузіньян. thumb|Грабніца Філіпа IV. thumb|Базіліка Сен-Дэні. Эфігіі (злева па гадзіннікавай стрэлцы) Бертрана Дзюгеклена, Карла VI, Ізабелы Баварскай, Людовіка дэ Санкер, Карла V, Жанны дэ Бурбон.
Каралі У базіліцы пахаваны ўсе каралі Францыі, акрамя трох, а таксама некалькі іншых манархаў. Рэшткі каралёў, якія памерлі да ўзвядзення абацтва, былі перанесены з разбуранага абацтва Сен-Жэнеўеў. Некаторыя з іх:
Хлодвіг I (465—511) Хільдэберт I (496—558) Арнегунда (каля515—каля573) Фрэдэгонда (жонка Хільперыка I) (?—597) Дагаберт I (603—639) Хлодвіг II (635—657) Карл Мартэл (686—741) Піпін Кароткі (714—768) і яго жонка Бертрада Лаонская (726—783) Карламан I кароль Франкаў (каля751—771) Карл II Лысы (823—877) (надмагільная фігура была пераплаўлена) і яго жонка, Ірментруда Арлеанская (823—869) Карламан (866—884) Роберт II Набожны (972—1031) і яго жонка Канстанцыя Арльская (каля 986—1032) Генрых I (1008—1060) Людовік VI (1081—1137) Людовік VII (1120—1180) і яго жонка Канстанцыя Кастыльская (1141—1160) Філіп II Аўгуст (1180—1223) Карл I Анжуйскі (1226—1285), кароль Абедзвюх Сіцылій (1266-85) (пахавана сэрца) Філіп III Смелы (1245—1285) Філіп IV (1268—1315) і яго маці Ізабела Арагонская (1247—1271) Лявон V, цар Кілікійскай Арменіі (1342—1393) Людовік XII (1462—1515) Францыск I (1494—1547) Генрых II (1519—1559) і яго жонка Кацярына Медычы (1519—1589) Францыск II (1544—1560) Карл IX (1550—1574) (няма скульптуры) Генрых III (1551—1589), таксама кароль Польшчы (1574) (пахавана сэрца) Генрых IV (1553—1610) Людовік XIII (1601—1643) Людовік XIV (1638—1715) Людовік XV (1710—1774) Людовік XVI (1754—1793) і яго жонка Марыя-Антуанэта (1755—1793) Людовік XVII (1785—1795) (толькі сэрца: цела пахавана ў агульнай магіле) Людовік XVIII (1755—1824)
Іншыя манархавы і знатныя асобы Нікаля Анры, герцаг Арлеанскі (1607—1611), сын Генрыха IV Гастон Арлеанскі (1608—1660), сын Генрыха IV Марыя дэ Бурбон, герцагіня Манпансье (1605—1627), яго першая жонка Маргарыта Латарынгская (1615—1672), герцагіня Арлеанская, яго другая жонка Ганна дэ Манпансье (1627—1693), вядомая як Вялікая Мадэмуазель, яго дачка ад першага шлюбу Маргарыта-Луіза Арлеанская (1645—1721), Вялікая герцагіня Тасканская Жан-Гастон Арлеанскі (1650—1652), герцаг Валуа Мары-Ганна Арлеанская (1652—1656), насіла тытул Mademoiselle de Chartres Генрыэта Марыя Французская (1609—1669), каралева-кансорт Карла I, караля Шатландыі і Англіі Філіп I Арлеанскі (1640—1701), брат Людовіка XIV Генрыэта Сцюарт (1644—1670), яго першая жонка Елізавета Шарлота Пфальцкая (1652—1722), яго другая жонка Марыя Тэрэзія Іспанская (1638—1683), каралева-кансорт, жонка Людовіка XIV, і іх дзеці: Людовік Вялікі Дафін (1661—1711) Марыя Ганна Баварская (1660—1690), дафіна Францыі, яго жонка Ганна-Елізавета дэ Бурбон (1662) Марыя Ганна (1664) Марыя-Тэрэза (1667—1672) Філіп-Карл (1668—1671), герцаг Анжуйскі Людовік-Франсуа (1672), герцаг Анжуйскі Філіп II Арлеанскі (1674—1723), рэгент Францыі Людовік, герцаг Бургундскі (1682—1712), сын Людовіка Вялікага Дафіна Марыя-Адэлаіда Савойская (1685—1712), герцагіня Бургундская, яго жонка, і іх дзеці: Людовік I Французскі (1704—1705), герцаг Брэтонскі Людовік II Французскі (1707—1712), герцаг Брэтонскі Карл, герцаг Берыйскі і Алансонскі (1686—1714), сын Людовіка Вялікага Дафіна Марыя Луіза Елізавета Арлеанская (1693—1714), герцагіня Берыйская, яго жонка, і іх дзеці, памерлі ў маленстве: дачка (не хрышчоная) (1711), герцагіня Алансонская Карл (1713), герцаг Алансонскі Марыя Луіза Елізавета (1714), герцагіня Алансонская Марыя Ляшчынская (1703—1768), каралева-кансорт, жонка Людовіка XV, і іх дзеці: Марыя Луіза Елізавета Французская (1727—1759), герцагіня Пармская Генрыэта Французская (1727—1752), сястра-блізня папярэдняй Марыя-Луіза (1728—1733) Людовік Фердынанд, дафін Францыі (1729—1765) Марыя Тэрэза Рафаэла Іспанская (1726—1746), яго першая жонка Марыя Жазефа Саксонская (1731—1767), яго другая жонка Філіп (1730—1733), герцаг Анжуйскі Марыя Адэлаіда Французская (1732—1800) Вікторыя Французская (1733—1799) Сафія Французская (1734—1782) Марыя Луіза Французская (1737—1787) Людовік Жазеф, дафін Францыі (1781—1789), першы сын Людовіка XVI і Марыі Антуанэты Сафія Беатрыса (1786—1787), другая дачка Людовіка XVI і Марыі Антуанэты
Спасылкі
Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя Катэгорыя:Абацтвы Катэгорыя:Бенедыкцінскія кляштары Францыі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Парыжа Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў гатычным стылі Катэгорыя:Сен-Дэні (Сен-Сен-Дэні) * Катэгорыя:Пахавальні