Яхі́дна, Эхідна () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991—92. В 2 т. Т. 2. С. 675, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 497; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2; 3, 1; 5, 10—11; III 5, 8; Э I 1 велічэзная напаўжанчына-напаўзмяяГесіёд. Тэагонія 295—305.
Дачка Форкія і Кето, якая жыла пад зямлёй у кілікійскіх АрымахГесіёд. Тэагонія, 295—305, або дачка Тартара і ГеіАпаладор. Міфалагічная бібліятэка, II 1, 2, або дачка Перанта і СтыксЭпіменід, фр. 5 Якобі = Паўсаній. Апісанне Элады VIII 18, 2, або дачка ФанетаОрфіка, фр. 58 Керн.
Сястра і жонка Тыфона, маці двухгаловага сабакі ОрфаГесіёд. Тэагонія 309, трохгаловага КербераГесіёд. Тэагонія 310; Гігін. Міфы 151, Лярнейскай гідрыГігін. Міфы. Уводзіны 39, Нямейскага льва (ад Тыфона ці Орфа), ХімерыГесіёд. Тэагонія 319—325; Гігін. Міфы 151, Сфінгі Гесіёд. Тэагонія 326; Гігін. Міфы 151, Калхідскага Цмока (па версіі) і ЭфонаПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11 (арла Зеўса, які дзюбаў печань Праметэя).
Малявалася ў выглядзе жанчыны з прыгожым тварам і плямістым змяіным целам, сумяшчаючы ў сабе прыгажосць і люты характар. Завецца стогаловайАрыстафан. Жабы 473. Выкрадала падарожнікаў.
Паводле Піндара, яна прагрызлася на святло з чэрава маціПлутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 32. З яхіднай параўноўваў Гая Калігулу ТыберыйСвятоній. Калігула 11.
У розных варыянтах міфаў Яхідна была забіта Гераклам, Белерафонтам ці Эдыпам. Яшчэ па адным варыянце, была задушана ў сне АргусамПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 2.
Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфічныя змеі Катэгорыя:Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі