Эдмон Франсуа Валянцін Абу (, — , Парыж) — французскі белетрыст і публіцыст, які прымыкаў да рэалістычнай школы Флабера.
У 1855 годзе выпусціў кнігу — «Le Grec contemporain» — дасціпную крытыку новагрэчаскіх нораваў. У тым жа годзе надрукаваў свой першы раман «Tolla Feraldi», які меў вялікі поспех. У далейшым — аўтар раманаў: «Le roi des Montagnes» (1856); «Germaine» (1857); «Les échasses de maître Pierre» (1858) і цэлага шэрагу апавяданняў і навел.
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Публіцысты Францыі Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз