П’ер дэ Ферма (, 17 жніўня 1601 — 12 студзеня 1665) — французскі матэматык, адзін са стваральнікаў аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасцей і тэорыі лікаў. Па прафесіі юрыст, з 1631 — радца парламента ў Тулузе. Бліскучы паліглот. Найбольш вядомы фармулёўкай Вялікай тэарэмы Ферма.
Біяграфія
П’ер Ферма нарадзіўся 17 жніўня 1601 года ў гасконскім гарадку Бамон-дэ-Ламань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Ферма, быў заможным гандляром, другім гарадскім консулам; маці, Клер дэ Лонг — выкладчыца матэматыкі. У сям’і, акрамя П’ера, былі яшчэ адзін сын і дзве дачкі. Ферма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулузе, а затым у Бардо і Арлеане.
У 1631 годзе, паспяхова скончыўшы навучанне, Ферма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парламента (іншымі словамі, члена вышэйшага суда) у Тулузе. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з далёкаю сваячкай маці, Луізай дэ Лонг. У іх было пяцёра дзяцейСтиллвелл Д. Математика и ее история. — Москва-Ижевск: Институт компьютерных исследований, 2004, стр. 211—212..
Хуткі службовы рост дазволіў Ферма стаць членам Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязан прыстаўкаю да свайго імені адзнакі знатнасці — часціцы de; з гэтага часу ён становіцца П’ерам дэ Ферма.
Каля 1652 года Ферма прыйшлося аспрэчваць паведамленне аб сваім скананні падчас эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.
У 1660 годзе планавалася яго сустрэча з Паскалем, але з-за дрэннага здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася.
П’ер дэ Ферма памёр 12 студзеня 1665 года ў горадзе Кастр, падчас выязной сесіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (у 1675 годзе) прах перанеслі ў сямейны магільны склеп Ферма, у царкве аўгусцінцаў (Тулуза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасмяротны збор яго прац, з якога сучаснікі і даведаліся пра выдатныя адкрыцці П’ера Ферма.
Сучаснікі апісваюць Ферма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, выдатна дасведчанага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моў, на якіх ён пісаў нядрэнныя вершы.Белл Э. Т. Указ. соч., стр. 58.
Навуковыя дасягненні Навуковыя працы па матэматычным аналізе, тэорыі імавернасцей і геаметрыі змешчаны ў трактаце «Розныя матэматычныя творы» (1679). Развіў метад каардынат, вывеў ураўненні прамой і крывых 2-га парадку. Сфармуляваў агульныя правілы дыферэнцавання і інтэгравання ступеннай функцыі, даў правіла вызначэння экстрэмумаў. Яго імем названы дзве тэарэмы тэорыі лікаў (вялікая тэарэма Ферма і малая тэарэма Ферма) і адзін з асноўных прынцыпаў геаметрычнай оптыкі (прынцып Ферма).
Ушанаванне памяці Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулузы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).
Зноскі
Гл. таксама Тэарэма Ферма-Эйлера Спіраль Ферма
Літаратура
Спасылкі
The Life and times of Pierre de Fermat (1601—1665) from W. W. Rouse Ball’s History of Mathematics The Mathematics of Fermat’s Last Theorem Fermat’s Achievements
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Юрысты Францыі