Нірэй — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Харопа і Аглаі Гамер. Іліяда II 673 . Жаніх Алены Гігін. Міфы 81 . Цар Сімы і ўладар часткі Кнідскага паўвострава Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 53, 2 . Паводле Пталамея Гефестыёна, быў умілаваным ці сынам Геракла і паляваў з ім на Геліконскага льва Комментарий Д.О.Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.283 . Падчас вайны з місійцамі забіў Гіеру. Прывёў ад сімейцаў пад Трою 3 карабля (або 16 Гігін. Міфы 97 ). Гамер згадвае яго ў «Іліядзе» толькі аднойчы, але гаворыць, што ён быў выдатней усіх грэкаў, акрамя Ахіла Гамер. Іліяда II 671; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 13 . Забіты Еўрыпілам Гігін. Міфы 113; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VI 409-425 . Ці забіты Энеям Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.458. Або перажыў вайну, і пасля яе вятры аднеслі яго да Лівіі Лікафрон. Аляксандра 1011 і кам. . Згадваецца ў наступнай паэзіі як узор прыгажуна Лукіян. Гутаркі ў царстве мёртвых 25 (часта ў Авідзія).

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора