Іаган (Ян) Непамук Гу́мель ( або Jan Nepomuk Hummel; , Браціслава — , Веймар) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз (чэх па нацыянальнасці).
Біяграфія Гумель нарадзіўся 14 лістапада 1778 года ў Прэсбургу (цяпер Браціслава). Ужо ў тры гады ў будучага кампазітара выявіліся музычныя здольнасці, а ў пяць у падарунак ад бацькі ён атрымаў сваё першае маленькае фартэпіяна, якое захоўваў да самай смерці.
У 1786—1788 гадах Гумель — вучань В. А. Моцарта. З 1793 па 1816 год жыве ў Вене. Бярэ ўрокі кантрапункта ў Іагана Георга Альбрэхтсбергера — аднаго з настаўнікаў Бетховена, займаецца спевамі ў Антоніо Сальеры.
Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы.
Творчасць Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам для фартэпіяна (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянныя санаты, у т.л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод іншых твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інструментальныя творы. Сярод вучняў: Ф. Гілер, К. Чэрні, А. Гензельт і інш. Аўтар музычна-тэарэтычных прац.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браціславе Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1778 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1837 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Веймары Катэгорыя:Оперныя кампазітары