Іаган Пахельбель (); жнівень — ) — выдатны нямецкі кампазітар і арганіст эпохі барока, творчасць якога з’яўляецца адной з вяршынь паўднёванямецкай арганнай музыкі. Ён напісаў велізарную колькасць свецкіх і царкоўных твораў, а ўклад кампазітара ў развіццё форм фугі і харальнай прэлюдыі робіць яго адным з найбуйнейшых кампазітараў эпохі сярэдняга барока.
Сёння шырокай публіцы Пахельбель вядомы перш за ўсё дзякуючы Канону рэ мажор, адзінаму напісану ім канону, і па адным гэтым творы цяжка ўявіць сабе яго стыль. Акрамя згаданага канона, добра вядомыя Чакона фа мінор, Чакона рэ мінор і Таката до мінор для аргана, а таксама цыкл клавірных варыяцый «Hexachordum Apollinis».
Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя Катэгорыя:Музыканты Германіі Катэгорыя:Арганісты