Конрад Аляксандр Фрыдрых Дудэн (ням.: Konrad Alexander Friedrich Duden, , Лакхаўзен, цяпер частка Везеля — , Зонэнберг, цяпер частка Вісбадэна) — нямецкі філолаг, складальнік знакамітага арфаграфічнага слоўніка нямецкай мовы.
Вывучаў гісторыю, германістыку і класічную філалогію ў Боне. Абараніўшы доктарскую дысертацыю аб Сафокле, першапачаткова адправіўся ў Геную, дзе атрымаў месца хатняга настаўніка. Працаваў настаўнікам, прарэктарам і дырэктарам ў шэрагу нямецкіх гімназій: у Зэсце (1859—1869), Шлайцы (1859—1876), Бад-Херсфельдзе (1876—1905). У 1861 годзе ажаніўся з Адэлінай Дудэн (у дзявоцтве Якаб). У 1905 годзе выйшаў на пенсію і пасяліўся ў Зонэнбергу.
Усё жыццё займаўся праблемамі уніфікацыі і стандартызацыі нямецкай арфаграфіі.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі