«Томас Бароу» і «Ганна Бароу» () — дзве карціны английскага мастака Джозэфа Райта 1762—1763 гадоў.
Томас Бароу быў старэйшым сынам Ісака і Хонор Бароу, народжаным 3 чэрвеня 1709 г. Яго бацька, які жыў у Кастлфілде, вельмі буйным загарадным доме, двойчы быў мэрам ДэрбіThomas Borrow, PictureThePast, accessed July 2011 — у 1730 і ў 1742 гадахThe history and gazetteer of the county of Derby By Stephen Glover, 1831, accessed July 2011. Бароу увайшоў у Грэйс Ін ў 1727 годзеAdmissions to Grays Inn , accessed July 2011. Праз год пасля таго, як Карл Эдуард Сцюарт прыязджаў у Дэрбі, у 1746 годзе, Бароу стаў гарадскім клеркам (гэтую пасаду ён займаў да самой смерці)Portrait of Thomas Borrow , Derby.gov.uk, accessed July 2011.
У 1757 ён ажаніўся з Ганнай Аўлт (Anne Ault), дачкой Джона Аўлта Лафбаргскага, і ўступіў у карыстанне землямі, 4000 фунтаў стэрлінгаў і ва ўпраўленне Літчэрчам і суполкай святога Пятра (абшчына святога Пятра цяпер у цэнтры Дэрбі). Джозэф Райт намаляваў партрэты абодвух; зараз яны захоўваюцца ў калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі разам з ананімнай карцінай, на якой намаляваны іх маёнтак Кастлфілд (Castlefields). Партрэты былі намаляваныя ў 1762—1763 гадах і маюць памеры 40 на 50 цаляў.
Бароу памёр 6 жніўня 1786 года, Ганна памерла ў 1801 годзе. У пары быў сын Томас, які змяніў напісанне прозвішча з Borrow на Borough.
Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Катэгорыя:Карціны Джозефа Райта