Рыгор Арцюшэнка (,  — , Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.

Біяграфія Бацька быў рэпрэсіраваны савецкай уладай. З 1943 года сям’я на эміграцыі. Пасля вайны — у беларускім лагеры ў Ватэштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафесійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных ігракоў беларускай каманды «Нёман».

З 1949 года у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі (у 1953—1956 гадах старшыня Саўт-Рыверскага аддзела АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рыверы беларускую валейбольную дружыну «Нёман». У 1970—1980-я гадах належаў да Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, член урада (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі Св. Ефрасінні Полацкай, цягам 12 гадоў узначальваў карпарацыю «Белер-Мінск». Разам з жонкай Соняй шмат зрабіў для дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Пахаваны на могілках Беларускай праваслаўнай царквы Св. Ефрасінні Полацкай.

Літаратура Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 395. Сенька, М. С.п. Грыгоры Арцюшэнка (1928—2004) // Беларуская думка. — 2004. — № 53. — С. 58.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы