Каірскі ўніверсітэт (араб. جامعة القاهرة Gāma ʿ at al-Qāhirah; раней таксама Егіпецкі ўніверсітэт і Універсітэт Фуад) — найстарэйшы ўніверсітэт еўрапейскага тыпу ў Егіпце, размешчаны ў Гізе.

Універсітэт быў заснаваны 21 снежня 1908 г.. Першым яго рэктарам быў Ахмед Лютфі Эль-Саед. Універсітэт быў створаны на ўзор універсітэтаў еўрапейскага тыпу і стаў адной з першых вышэйшых навучальных устаноў гэтага тыпу ў арабскім свеце, дзе дамінавалі рэлігійныя навучальныя ўстановы (у прыватнасці, у Каіры дзейнічаў Універсітэт Аль-Азхар).

Падраздзяленні У цяперашні час у складзе ўніверсітэта налічваецца 20 факультэтаў і некалькі інстытутаў:

Інжынерны факультэт Медыцынскі факультэт Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных сістэм Фармацэўтычны факультэт Факультэт сельскай гаспадаркі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт эканомікі і паліталогіі Факультэт масавых камунікацый Факультэт археалогіі Факультэт мастацтваў Факультэт камерцыі Факультэт спецыялізаванай адукацыі Факультэт сястрынскай справы Юрыдычны факультэт Факультэт фізіятэрапіі Стаматалагічны факультэт Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт Дар Аль-Улум Факультэт дашкольнай адукацыі Інстытут статыстыкі Інстытут афрыканістыкі Нацыянальны інстытут даследавання рака Факультэт рэгіянальнага і грамадзянскага планавання Інстытут вывучэння адукацыі Нацыянальны інстытут лазерных тэхналогій Цэнтр адкрытай адукацыі

Вядомыя выпускнікі Ясір Арафат - кіраўнік АА, ПНА і ФАТХ, Нобелеўская прэмія міру 1994 года (інжынерны факультэт) Махамед аль-Барадэі - генеральны дырэктар МАГАТЭ ў 1997-2009, Нобелеўская прэмія міру 2005 года (юрыдычны факультэт) Бутрас Бутрас-Галі - генеральны сакратар ААН у 1992-96 Айман аз-Завахіры - адзін з лідараў Аль-Каіды (медыцынскі факультэт) Нагіб Махфуз - пісьменнік, Нобелеўская прэмія па літаратуры 1988 года (філасофскі факультэт) Ахмед Назіф - прэм'ер-міністр Егіпта ў 2004-11 (інжынерны факультэт) Хасан Фатхі - архітэктар (архітэктура) Таха Хусейн - пісьменнік Амар Шарыф - акцёр (прыродазнаўчы факультэт) Шэнуда III - патрыярх КПЦ з 1971 года (гісторыя)

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта