Альфрэд Гарыевіч ШніткеНапісанне Альфрэд Гарыевіч Шнітке ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.448. (; ) — савецкі і расійскі кампазітар, тэарэтык музыкі і педагог (аўтар артыкулаў пра рускіх і савецкіх кампазітараў), адзін з найбольш значных музычных дзеячаў другой паловы XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987). Член-карэспандэнт Каралеўскай шведскай акадэміі музыкі (1987), шэрагу АМ Германіі.
Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958), у 1961—72 выкладаў у ёй. З 1990 жыў у Германіі, выкладаў у Гамбургскай кансерваторыі.
У яго музыцы, прысвечанай тэмам жыцця і смерці, лёсам культуры і чалавецтва, традыцыйная музычная мова суіснуе з разнастайнай сучаснай кампазіцыйнай тэхнікай. Сярод твораў: оперы «Жыццё з ідыётам» (1991), «Джэзуальда» (1994); балеты «Эскізы» (паст. 1985), «Лабірынты», «Пер Гюнт» (абодва паст. 1989); сцэнічная кампазіцыя «Жоўты гук» (паст. 1984); кантата «Гісторыя доктара Іягана Фаўста» (1983); Рэквіем (1975); 9 сімфоній (1972—98), інструментальныя канцэрты (у жанры concerto grosso), канцэрты для інструментаў з аркестрам, у т.л. 2 для фартэпіяна (1960, 1979), 4 для скрыпкі (1957—84), для габоя, арфы і струнных (1972), для віяланчэлі (1986) і для хору; камерна-інструментальныя ансамблі; музыка для драматычнага тэатра, кіно і тэлефільмаў (каля 60). Аўтар артыкулаў, у т.л. пра творчасць кампазітараў ХХ стагоддзя.
Сімфоніі 1957 — Сімфонія «нулявая» у 4 частках. 1972 — Сімфонія № 1 у 4 частках. 1979 — Сімфонія № 2 (St. Florian) для салістаў, камернага хору і сімфанічнага аркестра ў 6 частках. 1981 — Сімфонія № 3 у 4 частках. 1984 — Сімфонія № 4 для салістаў і камернага аркестра. Адначасткавая. 1988 — Сімфонія № 5 / Concerto Grosso № 4 для габоя, скрыпкі, клавесіна і сімфанічнага аркестра ў 4 частках. 1992 — Сімфонія № 6 у 4 частках. 1993 — Сімфонія № 7 у 3 частках. 1993—1994 — Сімфонія № 8 у 5 частках. 1995—1998 — Сімфонія № 9 у 3 частках.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэміі Расіі 1986, 1995.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР Катэгорыя:Кінакампазітары СССР Катэгорыя:Кінакампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў Катэгорыя:Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Н. К. Крупскай Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Ніка»