Баляслаў Грабінскі (, Урачыншчына, Раманаўская воласць, Сакольскі павет — , Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.
Біяграфія Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дуброва. У 1911—1914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць лекара-дантыста.
У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага студэнцкага саюзаБыў у нас такі дохтар… Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009.
Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.
Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.
Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.
У 1942—1944 гг. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кіраўніка кафедры анатоміі. 6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.
У кастрычніку 1944 года прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна БКАДакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага . Лондан 1960. З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі. Сябра Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе «Медычная думка».
У 1950-х гадах прыбыў у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыцці дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва, сябра Беларуска-амерыканскага згуртавання, удзельнік кіраўніцтва яго Чыкагскага аддзела.
Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэтаНАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ . Віктар Шматаў.
Бібліяграфія Роберт Луі Стывенсан «Чортава бутэлька». Пераклад з англійскай Б. Г. (Баляслаў Грабінскі) і В. Т. (Вітаўт Тумаш). Ватэнштэт, 1947. Сакольшчына—Гродна—Вільня успаміны //АRCHE № 5 (10). 2000. З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899—1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. — Гродна, 2012.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Стаматолагі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 1917 Катэгорыя:Члены Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры Катэгорыя:Постаці Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны