Беларускі культурна-грамадскі клуб (БКГК) у Сіднеі — арганізацыя беларусаў Аўстраліі.

Гісторыя Афіцыйна зарэгістраваны 14 снежня 1973 г. Створаны ў складзе: старшыні М.Антух, скарбнік Язэп Шкода, сакратар Міхась Лужынскі. Усяго было ва ўправе 12 дырэктараў: доктар Язэп Малецкі, Оля Тамашэўская, Ганна Калпяка, Язэп Шкода, Лявон Дзядзюля, Віктар Ліпскі, Янка Гавенчык, Кастусь Хаванскі, К.Каваль, Кастусь Сіткоўскі і Алесь Алехнік. Управа рэгулярна пераабіралася.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці клуба было наладжванне нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў. Пры клубе існаваў Жаночы камітэт, якім у розныя гады кіравалі Надзея Лужынская, Вольга Тамашэўская, Лёля Сіткоўская.

БКГК быў сябрам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі ад яе заснавання да 1991 г., калі з прычыны рознагалоссяў з кіраўніцтвам Рады абвясціў аб сваім выхадзе з арганізацыі. Аднак клуб працягваў дзейнасць у Сіднеі.

У 1972 г. прайшло набыццё памяшкання (Беларускі дом) у раёне Файрфілд у Сіднеі. Грошы на набыццё завяшчаў грамадксі дзеяч Адам Чурыла. У перыяд старшынства Міхася Лужынскага клуб налічваў 198 чалавек.

Пасля стварэння БКГК фактычна спыніўся падзел беларусаў на прыхільнікаў БЦР і Рады БНР.

Старшыні Мікола Антух 1973 – 1975 Лявон Дзядзюля 1976 – 1977 Міхась Зуй 1978 Кастусь Сіткоўскі 1979 – 1980 Ганна Калпяка 1981 Міхась Лужынскі 1982 – 1986 Міхась Ціхан 1987 Міхась Лужынскі з 1988

Літаратура Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваннні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 17 – 25. Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. – Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. – 361 с. – С. 328 – 339. Лужынскі, М. Я вельмі сумую па жонцы / Міхась Лужынскі // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваннні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 60 – 69. Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 444 – 445.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Аўстраліі Катэгорыя:Беларусы ў Сіднеі Катэгорыя:1973 год у Аўстраліі