Ры́шард Качаро́ўскі (; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні (1989—1990).

Біяграфія Напярэдадні Другой Сусветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.

Пасля 17 верасня 1939 года перайшоў у падполле, дзе арганізаваў «Шэрыя шэрагі» () — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКУС, атрымаў смяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛАГу.

Са зняволення выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталіным пра ўтварэнне польскай арміі генерала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касіна.Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010

Пасля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955—1988 гадах кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных спраў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнанні, а 19 ліпеня 1989 года заняў пасаду прэзідэнта Польскай Рэспублікі ў выгнанні. 22 снежня 1990 года, пасля першых свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сімвалы прэзідэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзідэнту Леху Валенсу.

У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I класа (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Св. Міхала і Св. Юрыя.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў 2010 годзе Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Беластока Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кракава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гданьска