Фелікс Блох (; 23 кастрычніка 1905, Цюрых — 10 верасня 1983, Цюрых) — швейцарскі фізік яўрэйскага паходжання, які працаваў галоўным чынам у ЗША. Адзін са стваральнікаў квантавай тэорыі цвёрдага цела. Член Нацыянальнай АН (1948). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1952, сумесна з Эдвардам Пёрселам).
Біяграфія Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт (1928). У 1934—77 гг. у Стэнфардскім універсітэце (з 1956 прафесар), адначасова ў 1954—55 гг. дырэктар Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіцы цвёрдага цела, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю энергетычнага спектра крышталёў, тэмпературнай залежнасці намагнічанасці ферамагнетыкаў паблізу абсалютнага нуля. Адкрыў (1946, незалежна ад Э. Пёрсела) ядзерны магнітны рэзананс. Аўтар манаграфіі «Малекулярная тэорыя магнетызму» (1936).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фізікі Швейцарыі Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы