Валерый Уладзіміравіч Магучы (, вёска Кавердзякі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, член Беларускага Саюза мастакоў (1995).

Біяграфія Скончыў факультэт скульптуры Беларускай Акадэміі мастацтваў(1988). Вучыўся ў А. Арцімовіча, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.

З 1984 — удзельнік выставак у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Германіі.

Жыў у Віцебску. З 2018 года жыве ў г.Віфлеем, штат Нью-Гэмпшыр (ЗША).

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: Помнікі Помнік беларускай паэтэсе Еўдакіі Лось, 1991—1996 Герб горада Віцебска «Іісус Збавіцель», 1997 Помнік Марку Шагалу «Скрыпка Шагала», 1997 Дыптых скульптур «Асклепій» і «Гіпакрат», 1999 Помнік музыказнаўцу І. І. Салерцінскаму, 2003

Мемарыяльныя дошкі Заіру Азгуру, 1997 Васілю Быкаву, 2008

Медалі Якуб Колас, 1992, бронза Янка Купала, 1992, бронза Сяргей Палуян, 1990, сілумін Максім Багдановіч, 1992, сілумін Анры Маціс, 1990, сілумін Ілля Рэпін, 1994, сілумін Мікалай Рэрых, 1989, сілумін Дзмітрый Шастаковіч, 2006, сілумін

Персанальныя выстаўкі 1994 — «Скульптура медаля», Віцебск 1998 — «Выстава Магучых», Віцебск 2000 — «Skulpturen», Marklohe, Германія 2003 — «Метафізіка формы», Санкт-Пецярбург 2007 — «Да 120-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала», Віцебск 2009 — «Ад рэалізму да мадэрнізму», Віцебск

Літаратура 75-год Віцебскай мастацкай школе. Каталог. — Віцебск, 1994 Беларускі саюз мастакоў 1938—1998, Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998 Скульптор Валерий Могучий / Sculptor Valery Moguchy. — Мн., «Медисонт», 2009 (каталог)

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў