Нацыянальнае геаграфічнае таварыства () — адна з найбуйнейшых навуковых і адукацыйных арганізацый. Было заснавана 27 студзеня 1888 года ў Вашынгтоне.

Гісторыя

Абмяркоўваць утварэнне таварыства пачалі 13 студзеня 1888 года ў прыватным «Космас-клубе» (:en:Cosmos Club), які размяшчаўся на плошчы Лафает ля Белага дома (:en:President's Park).

Нацыянальнае геаграфічнае таварыства было заснавана ў Вашынгтоне 27 студзеня 1888 года 33 даследчыкамі, прадстаўнікамі эліты ЗША і вучонымі, якія атрымалі запрашэнні абмеркаваць «мэтазгоднасць арганізацыі таварыства, які спрыяе прымнажэнню і распаўсюджванню геаграфічных ведаў». Варта адзначыць, што пад словам геаграфія разумеліся розныя дысцыпліны навукі.

На заснаванні прысутнічалі Адольф Грылі, Гардынер Грын Хабард, Джордж Кенан, першы амерыканскі даследчык Аляскі Уільям Дол і інш.

Гардынер Грын Хабард праз 2 тыдні ў лютым быў абраны першым прэзідэнтам, і яго зяць Аляксандр Грэям Бел, у канчатковым выніку працягнуў яго дзейнасць на гэтым пасту ў 1897 годзе пасля яго смерці.

Праз 9 месяцаў у кастрычніку 1888 года выйшаў першы нумар National Geographic Magazine, у якога было ўсяго 217 падпісчыкаў.

У 1969 годзе астранаўты «Апалона-12» даставілі сцяг NGS на паверхню Месяца.

У 1986 годзе пілатуемы падводны апарат Алвін удзельнічаў у даследаванні абломкаў Тытаніка і шматлікія з фатаграфій экспедыцыі былі апублікаваны ў часопісе Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, якое было галоўным фундатарам экспедыцыі.

Будынак былога «Космас-клуба» цяпер з'яўляецца штаб-кватэрай NGS і там праводзяць урачыстыя прыёмы.

Выданні thumb|Вокладка студзеньскага 1915 г. выпуску часопіса National Geographic

Тэлебачанне

thumb|right|

Гл. таксама Геаграфічнае таварыства Міжнародны геаграфічны саюз National Geographic, часопіс Royal Geographical Society Royal Canadian Geographical Society National Geographic Bee

Спасылкі Афіцыйны сайт nationalgeographic.com Сайт National Geographic для мабільных прылад (RU) natgeo-mobile.ru Сайт тэлеканала (RU) nationalgeographic.ru Сайт часопіса (RU) national-geographic.ru Гісторыя Нацыянальнага геаграфічнага таварыства

Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі ЗША Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Катэгорыя:Геаграфічныя таварыствы