thumb|250px|Размяшчэнне Капскай правінцыі

Капская правінцыя (; афрыкаанс — Kaapprovinse) — у 1910—1994 гадах найбольшая па плошчы правінцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі са сталіцай у горадзе Кейптаўне.

Правінцыя створана ў 1910 і першапачаткова ўключала Капскую калонію і некалькі меншых раёнаў: Брытанскі Бечуаналенд (, не блытаць з пратэктаратам Бечуаналенд, зараз Батсвана), Усходні Грыкваленд () і Заходні Грыкваленд ().

З усіх правінцый Капская была адзінай, дзе каляровыя (як завуць у ПАР прадстаўнікоў змяшанай расы) мелі права голаса. Аднак, гэта права было адменена з прыходам да ўлады ў 1948 Нацыянальнай партыі, якая абвясціла апартэід сваёй афіцыйнай палітыкай.

У 1994 Капская правінцыя падзелена на 3 меншыя правінцыі: Заходнюю Капскую, Усходнюю Капскую і Паўночную Капскую. Невялікая частка тэрыторыі пры гэтым перайшла да Паўночна-заходняй правінцыі.

Гл. таксама Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ПАР Капская каляіна

Катэгорыя:Былыя правінцыі ПАР