__NOTOC__

24 ліпеня — дзвесце пяты (дзвесце шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1148: Пачалася аблога Дамаска падчас другога крыжовага пахода 1198: Крыжакі разбілі ліваў у бітве пры Рыжскай гары. 1245: Папа Інакенцій IV зрушыў партугальскага караля Саншу II з прастолу. Замест яго каралём стаў ягоны брат Афонсу III. 1534: Французскі падарожнік Жак Карцье дасягае вусця ракі Святога Лаўрэнція і абвяшчае новыя тэрыторыі ўладаннямі французскай кароны. 1567: Марыя Сцюарт падпісала адрачэнне ад стальца на карысць свайго сына Якава І і збегла ў Англію. 1618: У мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы «Буквар мовы славенскай…». 1704: Рускія войскі пасля аблогі ўзялі Дэрпт. 1913: Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму «Яна і я». 1923: Падпісаны Лазанскі мірны дагавор. 1944: Савецкія войскі вызвалілі ад гітлераўцаў Люблін. 1969: «Апалон-11», які даставіў першую экспедыцыю на Месяц, паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне. 1971: Створана спецыяльная сакрэтная разведвальная група адміністрацыі прэзідэнта ЗША «Сантэхнікі Белага дома». 2007: Прэзідэнтам Албаніі стаў Бамір Топі.

Нарадзіліся

1783: Сімон Балівар, кіраўнік барацьбы за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы (пам. 17.12.1830) 1802: Аляксандр Дзюма, французскі пісьменнік 1803: Адольф Шарль Адан, французскі кампазітар 1820: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф (пам. 2.2.1892) 1826: Франсіска Салана Лопес, дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая (пам. 1.3.1870) 1828: Мікалай Чарнышэўскі, рускі літаратурны крытык і публіцыст 1857: Генрык Пантопідан, дацкі пісьменнік 1860: Альфонс Марыя Муха, чэшскі мастак 1892: Марсель Грамер, французскі мастак 1896: Герман Казак, нямецкі пісьменнік (пам. 10.1.1966) 1896: Аляксандр Орса, беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч (пам. 2.11.1959) 1904: Мікалай Кузняцоў, галоўнакамандуючы ВМФ СССР, адмірал флота, Герой Савецкага Саюза 1911: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (пам. 23.8.1978) 1929: Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі, беларускі пісьменнік 1934: Генадзь Гарбук, беларускі акцёр тэатра і кіно 1952: Гас Ван Сент, амерыканскі рэжысёр 1969: Джэніфер Лопес, амерыканская актрыса і спявачка 1976: Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, двухразовы чэмпіён свету 1981: Самер Глау, амерыканская актрыса 2001: Франьё фон Альмен, швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён

Памерлі

1198: Бертольд Шультэ, 2-і біскуп ікскюльскі 1739: Бенедэта Марчэла, італьянскі кампазітар 1802: Жазеф Дзюкро, французскі мастак 1862: Марцін Ван Бюран, амерыканскі палітык, 8-ы прэзідэнт ЗША 1908: Вальтэр Лейсцікаў, нямецкі мастак 1921: Сцяпан Булат, беларускі палітычны дзеяч, журналіст 1927: Акутагава Руноскэ, японскі паэт і пісьменнік 1957: Саша Гітры, французскі акцёр, драматург 1969: Вітольд Гамбровіч, польскі пісьменнік 1974: Джэймс Чэдвік, англійскі фізік 1990: Мішэль Бон, французскі акцёр тэатра і кіно 2005: Рычард Дол, брытанскі фізіёлаг 2012: Джон Эванс Ата Мілс, прэзідэнт Ганы

Святкуюць Вануату: Дзень дзяцей Эквадор: Дзень Сімона Балівара Юта, ЗША: Дзень піянера

724