1-я а́рмія () — германская армія, прымала ўдзел у Другой сусветнай вайне.

Гісторыя Створана 26 жніўня 1939 года падчас французскай кампаніі ўваходзіла ў склад групы армій «С» і займала абарончыя пазіцыі лініі «Зігфрыда». 14 чэрвеня 1940 года атакавала французскую «лінію Мажыно». Да канца вайны знаходзілася на Заходнім фронце. З мая па жнівень 1944 года армія ўваходзіла ў склад Групы армій «G» і сіламі 4 дывізія абараняла ўзбярэжжа Біскайскага заліва ад Нанта да франка-іспанскай мяжы (каля 500 км). Пасля высадкі саюзнікаў у Нармандыі, армія рэарганізавана і ў жніўні 1944 г. адступіла ў Латарынгію. З верасня 1944 па красавік 1945 гг. армія ўваходзіла ў склад Групы армій «G». Падчас баёў на нямецкай мяжы спрабавала прадухіліць спробы 3-й арміі ЗША переправіцца праз раку Мозель і захапіць Мец.

Камандуючыя генерал пяхоты (потым генерал-фельдмаршал) Эрвін фон Віцлебен (26.08.1939 — 23.10.1940) генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц (24.10.1940 — 2.05.1944) генерал танкавых войск Ёахім Лемельзен (3.05 — 3.06.1944) генерал пяхоты Курт фон дэр Шэвалеры (4.06 — 5.09.1944) генерал танкавых войск Ота фон Кнобельсдорф (6.09 — 29.11.1944) генерал пяхоты Ханс фон Обстфельдэр (30.11.1944 — 27.02.1945) генерал пяхоты Херман Фёртш (28.02 — 4.05.1945; 6 мая 1945 узяты ў палон амерыканскімі войскамі) генерал кавалерыі Рудольф Кох-Эрпах (6.05 — 8.05.1945)

Баявы склад арміі Верасень 1939 г. 9-ы армейскі корпус 12-ы армейскі корпус Май 1940 г. 12-ы армейскі корпус 24-ы армейскі корпус 30-ы армейскі корпус 37-ы армейскі корпус Красавік 1941 г. 27-ы армейскі корпус 45-ы армейскі корпус Студзень 1942 г. 8-ы армейскі корпус 45-ы армейскі корпус 23-я танковая дывізія Чэрвень 1942 г. 80-ы армейскі корпус Ліпень 1943 г. 80-ы армейскі корпус 86-ы армейскі корпус 14-я танковая дывізія 10-я танковая дивизия СС «Фрундсберг» Чэрвень 1944 г. 80-ы армейскі корпус 86-ы армейскі корпус 11-я танкавая дывізія Лістапад 1944 г. 13-ы армейскі корпус 87-ы армейскі корпус Красавік 1945 г. 13-ы армейскі корпус

Літаратура Tessin, Georg. Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. — Osnabrück: Biblio Verlag, 1976. — ISBN 3-7648-1083-1

Катэгорыя:Нямецкія арміі ў Другой сусветнай вайне