Вальтэр Герман Нернст (; , Брызен — , Обер-Цыбеле) — нямецкі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў фізічнай хіміі. Член Берлінскай АН (1905), Лонданскага каралеўскага таварыства (1932). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1920) «у прызнанне яго работ па тэрмадынаміцы».
Скончыў Вюрцбургскі ўніверсітэт у 1887 годзе. З 1891 года прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1902—1933 прафесар і адначасова дырэктар Інстытута хіміі (1905-22), Інтсытута фізікі (1924-33) Берлінскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па фізіцы нізкіх тэмператур, тэрмадынаміцы, тэорыі раствораў, хімічнай кінетыцы, электрахіміі. Сфармуляваў трэці закон тэрмадынамікі (тэарэма Нернста), адкрыў адну з тэрмамагнітынчых з'яў (эфект Нернста-Этынгсгаўзена). Распрацаваў дыфузійную тэорыю гетэрагенных хімічных рэакцый на мяжы падзелу фаз (1904). Атрымаў ураўненне залежнасці электроднага патэнцыялу ад тэрмадынамічнай актыўнасці ўдзельнікаў электрахімічных рэакцыі.
Літаратура С. 293.
Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі