Кароль Іштван I Святы (Іштван Вялікі; , у лацінізаваным варыянце Стэфан I; каля 970/975 — 15 жніўня 1038) — нітранскі князь (995—997), венгерскі надзьфеедэлем (з 997) і першы кароль Венгерскага каралеўства (з 1000/1001) з дынастыі Арпадаў.
Біяграфія Іштван быў сынам вярхоўнага князя венграў Гезы і княгіні Шаральт, першапачаткова насіў імя цюркскага паходжанняZzolds A. Saint Stephen and his countyAustrian history yearbookGoodwin S. Africa in Europa Вайк (гэта значыць «герой» ці «лідар»). Працягваючы ініцыятывы бацькі, ён прыклаў шмат высілкаў для завяршэння афармлення ў Венгрыі раннефеадальнай дзяржавы.
thumb|250px|left|Пітэр Іозеф Верхаген. Іштван Святы прымае пасланцаў Папы Рымскага, якія прынеслі карону. Музей выяўленчых мастацтваў, Будапешт Пасля прыгнечання мецяжоў некалькіх іншых прэтэндэнтаў на прастол — Копаня (які кіраваў у Шомадзі), Дзьюлы (які паўстаў у Трансільваніі ў 1003 годзе), а таксама паўстанні «цёмных венграў» (1008) — Іштван I быў каранаваны легатам Папы Рымскага Сільвестра ІІ Астрыкам на Ражство 1000 (ці 1001), атрымаўшы такім чынам як духоўную, так і свецкую ўладу.
Каралю Іштвану быў дараваны тытул апасталічнага караля з уладай у 10 дыяцэзіях, а таксама права свабоднага распаўсюджання веры і аўтаномнае кіраванне царквой у Венгрыі (гэта дазволіла краіне захаваць рэальную незалежнасць ад Папы, у той час, як Чэхія і Польшча не змаглі гэтага дамагчыся). Пасля каранацыі Іштван з дапамогай лацінскіх і грэчаскіх святароў пачаў ажыццяўляць хрысціянізацыю краіны, звяртаючы венграў у новую рэлігію. З дапамогай хрысціянізацыі Іштван канчаткова інтэграваў Венгрыю ў кола цывілізаваных народаў і заваяваў сабе права лічыцца пасля смерці яе святым заступнікам, таму ён і быў кананізаваны каталіцкай царквой.
Цэнтралізацыю Венгрыі Іштван I праводзіў на ўзор імперыі Каралінгаў. Іштван ліквідаваў племянны падзел краіны, стварыўшы тэрытарыяльна-адміністрацыйныя акругі — каралеўскія камітаты (ці жупы), на чале якіх стаялі ішпаны. Створаны прыдворны савет атрымліваў дарадчыя функцыі. Першы кароль таксама правёў вельмі паспяховыя фінансава-эканамічныя рэформы: было адменена рабаўладанне, распаўсюджанае ў венграў на ранніх перыядах гісторыі, у той жа час прадстаўнікі феадальна-запрыгоненых класаў маглі быць вызвалены асабіста каралём, усталёўваўся фіксаваны падатак у форме дзесяціны, пры гэтым духавенства, князі, ішпаны і военачальнікі вызваляліся ад выплат, была распачата чаканка манет. Пры Іштване былі створаны дзве кадыфікацыі законаў: першая складалася з 35 артыкулаў, другая — з 20.
Да 1028 года Іштван I падпарадкаваў венгерскаму ўплыву ўвесь Карпацкі рэгіён, замацаваўшы далучэнне новых тэрыторый адпаведнымі дагаворамі з Вялікім князем Кіеўскім Яраславам Мудрым і каралём Польшчы Баляславам I Храбрым. Закліканыя феадаламі нямецкія рыцары караля Конрада II, абапіраючыся на пратэстуючых супраць рэформаў Іштвана I язычнікаў, у 1030 годзе выступілі супраць венгерскага караля, але іх уварванне было адбіта лаяльнай Іштвану арміяй.
Іштван быў жанаты на Гізеле Баварскай; у іх было трое дзяцей, у тым ліку Святы Эмерык (Імрэ), але ўсе яны памерлі ў маладосці, яшчэ пры жыцці бацькі. Спадчыннікам Іштвана стаў яго пляменнік Пётр Арсеола.
Свята Іштван Вялікі — галоўны святы заступнік Венгрыі. Дзень Св. Іштвана — 20 жніўня — галоўнае нацыянальнае свята Венгрыі, якое адзначаецца масавымі гуляннямі, феерверкамі і тэатралізаванымі паказамі на тэму нацыянальнай гісторыі.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў X стагоддзі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Святыя Венгрыі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Арпады Катэгорыя:Кананізаваныя князі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта