«ВКонтакте» (Укантакце) або VK — расійская сацыяльная сетка са штаб-кватэрай у Санкт-Пецярбургу. Сайт даступны на 86 мовах; асабліва папулярны сярод рускамоўных карыстальнікаўКто владелец ВКонтакте в России сейчас (2025).
Гісторыя Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе як сацыяльная сетка студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУПавел Дураў, «В Контакте миллион участников», пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»У Кантакце — пра сайт. Са студзеня 2009 года «У Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі — «Аднакласнікі»Россияне больше всех сидят в социальных сетях. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавекСтатыстыка liveinternet.ru.
Па стане на 2017 год — трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты — у Беларусі, 42-і — у свецеAlexa Top 500 Global Sites. Vkontakte site info .
Функцыянальнасць Карыстальнікам ВК даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навін актыўнасць сяброў і суполак.
Уладальнікі Станам на 2025 год, «ВКонтакте» належыць холдынгу «Газпром-медыя», які кантралюе большую частку кампаніі (57,3 % галасоў). Астатнія акцыі VK належаць Naspers Prosus (12,3 %), Alibaba Group (4,5 %) і Tencent (3,3 %).
Крытыка Ёсць меркаванне, што VK, як і некаторыя іншыя сацыяльныя сеткі, капіруе ідэю, дызайн і архітэктуру сайта Facebook. У адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ў VKКак «ВКонтакте» стала главной соцсетью России — и почему перестала ей быть.
Цэнзура Ва Украіне сацыяльная сетка «VK» заблакавана з 16 мая 2017 годаЗеленский продлил запрет российских соцсетейРішення Ради національної безпеки і оборони України від 28 квітня 2017 року.
У Беларусі на падставе рашэнняў судоў абмяжоўваецца доступ да асобных старонак сацыяльнай сеткі «VK» за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаўМининформ ограничил доступ к 5 интернет-ресурсам и 12 группам в социальной сети «ВКонтакте».
Гл. таксама Одноклассники
Крыніцы
Спасылкі Асноўны адрас сацыяльнай сеткі «У Кантакце» Архитектура Вконтакте
Катэгорыя:Сацыяльныя сеткі