Анатоль Сяргеевіч Казлоў (нар. , вёска Асінаўка, , Магілёўская вобласць, БССР — ) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1985 годзе. Працаваў у будакашалёўскай раённай газеце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сібірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—90 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (кіраўнік — Іван Навуменка).
У 1990—1992 гадах — загадчык аддзела публіцыстыкі і нарыса, у ?—2023 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопіса «Нёман» (2009—2011, 2014—?).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць Аўтар празаічных зборнікаў: «Міражы ценяў» (1990), «І тады я памёр…» (1993), «Незламаная свечка» (2000), «Юргон» (2006), «Горад у нябёсах» (2009), Той, хто абганяе сны.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 286 с. — ISBN 978-985-02-1601-4
Літаратура Казлоў А. Не люблю грыбоў і ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі