Падзеі 30 студзеня: Карл I Сцюарт, кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі, пакараны смерцю. 21 лютага: Месцічы Бабруйска адчынілі гарадскія вароты перад войскамі Вялікага Княства Літоўскага, скончылася абарона Бабруйска ў ходзе казацкага паўстання 1648—1651 гадоў. 17 чэрвеня: Войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла разбіла аддзел украінскіх казакоў каля Загалля на Прыпяці. ліпень: Багдан Хмяльніцкі накіраваў у межы ВКЛ 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам Крычэўскім, каб перашкодзіць літоўскім войскам на чале з Янушам Радзівілам ісці на Украіну. 31 ліпеня: Адбылася бітва пад Лоевам, казацкія войскі разбітыя арміяй ВКЛ, Міхайла Крычэўскі загінуў. 15 жніўня: Высадка арміі Олівера Кромвела ў Ірландыі для падаўлення паўстання каталіцкіх раялістаў. 18 жніўня: Заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкай старшынёй.
Нарадзіліся 23 ліпеня: Клімент XI, Папа Рымскі
Памерлі 30 студзеня: Карл I Сцюарт, кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі 30 чэрвеня: Сімон Вуэ, французскі мастак