Базельскі ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Базелі, найстарэйшы ўніверсітэт Швейцарыі. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету ў 2009 годзе змясціў Базельскі ўніверсітэт на 85-ю пазіцыю. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Гісторыя Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы Пія II 12 лістапада 1459. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У 1622 годзе была заснавана ўніверсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.
Структура Факультэт бізнесу і эканомікі Медыцынскі факультэт Псіхалагічны факультэт Тэалагічны факультэт Філасофска-прыродазнаўчы факультэт Філасофска-гістарычны факультэт Юрыдычны факультэт
Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.
Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам Вернер Арбер — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1978) Каспар Баўгін — анатам і батанік Данііл Бернулі — матэматык Іаган Бернулі — матэматык Якаб Бернулі — матэматык Вільгельм Гіс — анатам Леанард Эйлер — матэматык Якаб Буркхарт — культуролаг Георг Елінек — прававед Себасцьян Кастэла — тэолаг Фрыдрых Мішэр — біёлаг Фрыдрых Ніцшэ — філосаф Аляксандр Астроўскі — матэматык Парацэльс — алхімік, урач, акультыст Тадэвуш Рэйхштэйн — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1950) Карл Густаў Юнг — псіхіятр Карл Ясперс — філосаф
Спасылкі
Афіцыйны сайт універсітэта
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта * Катэгорыя:Універсітэты Швейцарыі