Дэніэл Паркер Коўк () — англійскі адвакат і член парламента Вялікабрытаніі.
Біяграфія
Коўк быў адзіным дзіцём у сям'і адваката Томаса Коўка (1700—1776) і яго жонкі Мацільды Гудвін (1706—1777). Ён належаў да старажытнага дэрбішырскому роду Коўкаў з Траслі. Вучыўся ў Дэрбскай школе, Оксфардскім каралеўскім каледжы і Каледжы Усіх Святых. Атрымаў ступень бакалаўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ян (Лондан) — ступень магістра.
Кар'ера
Коўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасці адваката.
З 1776 па 1780 годы быў членам парламента ад горада Дэрбі, пазней у 1780—1812 гг. — ад Нотынгема.
З 1793 года Коўк падтрымліваў палітыку брытанскага ўрада ў бок вайны з Францыяй. На агульных выбарах 1802 Коўк страціў шмат галасоў з-за сваёй прыхільнасці ваенных дзеянняў і высокім цэнах на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць месца ў парламенце доктару Джозафу Бірчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасавання і ў маі 1803 перамог у новых выбарах. У чарговы раз паспяхова спаборнічаў з Бірчам ў 1806 годзе.
Пасля сыходу з парламента ў 1818 годзе працягнуў кар'еру ў якасці старшыні квартальных сесій дэрбішырскага суда.
Ніколі не быў жанаты. Памёр у Дэрбі ў 1825 годзе, і быў пахаваны ў Саборы Усіх Святых у Дэрбі, дзе яму пастаўлены грунтоўны помнік.
Партрэт
Фамільны партрэт Коўкаў, які захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі Rev Dewes Coke, his wife and a relative Derby Museum, у 1782 годзе намаляваў англійскі мастак Джозэф Райт, неўзабаве пасля таго, як Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай атрымалі ў спадчыну Брукхіл-Хол (Brookhill Hall) каля ПінкстанаThe Rev D'Ewes Coke, his wife and a relative at derby.gov.uk, accessed 14 April 2008. Дэніэл Коўк, які сядзіць за сталом на адкрытым паветры пад шырокім дрэвам, намаляваны побач з імі. Цэнтрам кампазіцыі і аб'ектам дыскусій з'яўляецца ліст паперы, які трымае Дэніэл. Райт паставіў Д'Эўэса Коўка на вяршыні сямейнага трыкутніка, і ён глядзіць у бок сваёй жонкі. Сэнсавае напаўненне кампазіцыі Райта было згубленаThe landscape and the figure online at royalacademy.org.uk, accessed 14 April 2008.
Спасылкі Coke, Daniel Parker (1745—1825), barrister and politician by Mark Pottle in ''Oxford Dictionary of National Biography
Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі