Рычард Аркрайт малодшы (, 19 снежня 1755 — 23 красавіка 1843) — сын Рычарда Аркрайта з Кромфарда, Дэрбішыр; крэдытор і сябар Самуэля Алдкноў (Samuel Oldknow), кіраўнік, і шэрыф Дэрбішыра ў 1801 годзеBurkes Genealogical and Heraldic History of the Landed Gentry (1847). Яго сын Кэптайн Аркрайт (Captain Arkwright) ажаніўся з Фрэнсіс Кембл (Francis Kemble), дачкой вядомага кіраўніка тэатра Стэфана Кембла (Stephen Kemble).

Рычард Аркрайт малодшы быў разам са сваёй жонкай Мэры і дачкой Эн намаляваны на партрэце Джозэфам Райтам. Партрэт быў напісаны ў 1790 годзе, і быў задуманы як дадатак да партрэта Сэра Рычарда, выкананага таксама Райтам. Партрэт лічыўся лепшай з чатырох карцін, якія віселі ў сталовай фамільнага маёнтка Аркрайтаў, у замку Уілерслі. Карціна была арандаваная ў калекцыю Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, і была прададзеная 29 лістапада 2001 на аўкцыёне ў СотбісDerbyshire.gov.uk accessed 2 June 2008.

Катэгорыя:Карціны Джозефа Райта