Обальская драўляна-хімічная мануфактура — колішняя мануфактура, якая дзейнічала на чыгуначнай станцыі Обаль Гарадоцкага павета (цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) у 1894—1914 гадах. Вырабляла драўнінныя вугаль і спірт, дзёгаць, воцатны парашок. У 1913 годзе працавала 55 рабочых.

Літаратура

Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:Обаль (Шумілінскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1894 годзе Катэгорыя:1894 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1914 годзе