П’ер-Эміль Мартэн (; ) — французскі металург.
Біяграфія Па заканчэнні горнай школы працаваў на металургічным заводзе свайго бацькі ў горадзе Фуршамбо, у 1854-1883 быў дырэктарам металургічнага завода ў Сірой (паблізу горада Ангулем).
Мартэнаўскай працэс У 1864 прапанаваў новы спосаб атрымання літай сталі з чыгуну і стальнога лому (мартэнаўскі працэс) у рэгенератыўных полымных печах, названых мартэнаўскімі печамі. Выкарыстаўшы распрацаваны незадоўга да гэтага нямецкім інжынерам Ф. Сіменсам прынцып рэгенерацыі цяпла прадуктаў гарэння, Мартэн ўжыў яго для падагрэву не толькі паветра, але і газу. Дзякуючы гэтаму ўдалося атрымаць тэмпературу, дастатковую для выплаўлення сталі. Мартэнаўскай спосаб стаў шырока прымяняцца ў металургіі ў апошняй чвэрці XIX стагоддзя.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці французскага металазнаўства Катэгорыя:Вынаходнікі Францыі