Мозг — цэнтральны аддзел нервовай сістэмы пазваночных жывёл, утвораны нервовымі і гліяльнымі клеткамі і іх адросткамі. У пазваночных жывёл (у тым ліку і ў чалавека) адрозніваюць галаўны мозг, размешчаны ў поласці чэрапа, і спінны, які знаходзіцца ў пазваночным канале.
Аддзелы мозгу thumb|200px| 1. Мозг 2. ЦНС 3. Спінны мозг Мозг сысуноў складаецца з наступных аддзелы:
Спінны мозг Рэтыкулярная фармацыя Галаўны мозг Прадаўгаваты мозг Задні мозг Мазжачок Вароліеў мост Перашыек ромбападобнага мозгу Сярэдні мозг Прамежкавы мозг Таламус Шышкападобнае цела Гіпофіз Лімбічная сістэма Міндалепадобнае цела — фарміраванне эмоцый Гіпаталамус — фізіялагічныя функцыі Канцавы мозг Кара вялікіх паўшар’яў (левага і правага) Старажытная кара — рэгуляцыя найпрасцейшых функцый, напрыклад адкрыццё вачэй і г.д. Старая кара — рэгуляцыя вегетатыўных функцый, пры інстыктыўных паводзінах, узнікненне эмоцый Новая кара — вышэйшыя нервовыя функцыі Базальныя гангліі — рэгуляцыя рухальных і вегетатыўных функцый Нюхальны мозг Гіпакамп — фарміраванне эмоцый, кансалідацыя памяці
Розум і мозг
У філасофіі свядомасці адрозніваюцца паняцці розум і мозг,Джэймс Ньюмен — Тып і мозг, 1991 і адзначаюцца супярэчнасці адносна іх дакладных адносін, якія прыводзяць да праблемы «розум—цела».Дуалізм Рэнэ Дэкарта
Мозг вызначаецца як фізічная і біялагічная матэрыя, якая змяшчаецца ў межах чэрапа і адказная за асноўныя электрахімічныя нейронавыя працэсы. З пункту гледжання сучаснай навукі, мозг уяўляе сабою найскладаную нейронавую сетку, якая вырабляе і апрацоўвае велізарную колькасць лагічна звязаных электрахімічных імпульсаў, і ўнутраны свет чалавека, у тым ліку яго розум, з’яўляецца прадуктам гэтай працы.
У сучаснай навуковай супольнасці пункт гледжання пра тое, што розум ёсць прадукт працы мозга, з’яўляецца пануючай.Батуев А. С. Высшая нервная деятельность. М.: Высш. шк., 1991. Гэтак жа лічаць прыхільнікі штучнага інтэлекту,Юрий Ревич — В поисках разума. Искусственного выказваюцца таксама думай, што розум камп’ютарападобны, алгарытмічны. Пункты гледжання — параджальнасці розуму мозгам і камп’ютарападобнасцю розуму — не абавязкова адбывацца адначасова адзін з аднамСандра Блейксли, Джефф Хокинс. «Об интеллекте»..
Існуюць розныя меркаванні наконт узаемапранікнення мозга і такіх паняццяў, як свядомасць, розум, развага, дух, душа, памяць, некаторыя нават мяркуюць, што розум існуе ў пэўным сэнсе незалежна ад мозга ці мае дачыненне да парафенаменаў(англ.). Існуюць гіпотэзы, якія апісваюць мозг як прымальнікСвятлана Кузіна — Мозг думкі не ажыцяўляе!.
Памер мозга ў сысуноў
Маса мозга (кг) як функцыя масы цела (Мт, кг) для розных груп сысуноў Stahl W. R. Organ weight in primates and other mammals, Science, 150, 1039—1042, 1965. Табліца прыведзена ў кнізе Шмидт-Ниельсен К.' Размеры животных: почему они так важны?: Пер. с англ. — М.: Мир, 1987. — 259 с, ил..
Групы жывёл Маса мозгу Сысуны 0,01 Мт0,70 Малпы 0,02—0,03 Мт0,66 Чалавекападобныя малпы 0,03—0,04 Мт0,66 Чалавек 0,08—0,09 Мт0,66
Мозг у культуры З-за ключавога значэння мозга ў арганізме тэма мозга папулярная. У старажытнасці з'яданне мозга пераможанага чалавека або жывёлы нароўні з іншымі часткамі цела сімвалізавала атрыманне сіл праціўніка. У сярэднявечча мозг разумеўся як цэнтр жыцця, нароўні з сэрцам. У наш час тэма мозга шырока распаўсюджана ў відэагульнях і фільмах, у прыватнасці, фільмах пра зомбі.
Гл. таксама Галаўны мозг Кровазабеспячэнне галаўнога мозгу Гемата-энцэфалічны бар’ер Эндакрынная сістэма Гіпаталама-гіпафізарная сістэма Лімбічная сістэма Каэфіцыент энцэфалізацыі Міжпаўшарная асіметрыя Цэнтр задавальнення Свядомасць Памяць Вышэйшая нервовая дзейнасць Нейрабіялогія Нейрахімія
Спасылкі
Атлас мозгу — на англійскай мове з рускім перакладам асноўных тэрмінаў Блум Ф., Лейзерсан А., Хофстэдтэр Л. Мозг, розум і паводзіны
10 дзіўных гульняў, у якія вы можаце згуляць са сваім мозгам — пераклад з англійскага артыкулы пра гульні ў якія вы можаце згуляць са сваім мозгам Тузін злых жартаў нашай свядомасці
Катэгорыя:Неўралогія