Біскупскі палац () — рэзідэнцыя епіскапа Вероны (Італія). Размешчаны побач з кафедральным саборам і царквой Сан-Джавані ін Фонтэ.
Палац пабудаваны вакол зубчастай вежы, збудаванай у 1172 годзе пры біскупе Аньібене (ад імя епіскапа вежа атрымала сваю назву). Сваё сучаснае аблічча будынак набыў у XVI стагоддзі. Уваход упрыгожаны рэнесансным парталам (1502 год) са статуямі Дзевы Марыі, апосталаў Пятра і Паўла і архангела Міхаіла, створаных Джавані да Верона. Унутраныя памяшканні палаца ўпрыгожаны фрэскамі Брузасорчы.
Памяшканне палаца ў наш час працягвае выкарыстоўвацца як рэзідэнцыя кіруючага біскупа горада.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вероны Катэгорыя:Палацы Італіі