Гіём Франсуа Лапіталь (, 1661 — 2 лютага 1704) — французскі матэматык, аўтар першага падручніка па матэматычным аналізе.
Біяграфія Сын багатых бацькоў, маркіз Лапіталь паступіў спачатку на ваенную службу, але па слабасці зроку неўзабаве пакінуў яе і прысвяціў сябе навукам. Быў членам Парыжскай акадэміі навук, удзельнік вучонага гуртка Мальбранша. Быў жанаты з Мары-Шарлот дэ Ромій дэ ла Шэнелэ (фр. Marie-Charlotte de Romilley de la Chesnelaye), яна таксама займалася матэматыкай.
У 1690-х гадах заняў бачнае месца ў школе Лейбніца, з новым метадам якога яго пазнаёміў Іаган Бернулі ў 1692 годзе падчас свайго знаходжання ў Парыжы і маёнтку Лапіталя.
Галоўная заслуга Лапіталя заключаецца ў першым сістэматычным выкладанні матэматычнага аналізу, дадзены ім у творы «Аналіз бясконца малых» (фр. Analyse des infiniment petits pour l’intelligence des lignes courbes, 1696). У гэтай кнізе сабраны і прыведзены ў стройнае цэлае асобныя пытанні, раскіданыя да таго ў розных пачасовых выданнях, а таксама прыводзіцца Правіла Лапіталя. У прадмове Лапіталь паказвае, што без усялякага сораму карыстаўся адкрыццямі Лейбніца і братоў Бернулі і «не мае нічога супраць таго, каб яны прад’явілі свае аўтарскія правы на ўсё, што ім заўгодна». Сучаснікаў, аднак, моцна збянтэжыла тое, што Іаган Бярнулі прад’явіў прэтэнзіі на ўсе сачыненні Лапіталя цалкам.
Гл. таксама Правіла Лапіталя
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Маркізы