Клермон-Феран (, ) — горад і камуна на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, галоўны горад гістарычнай вобласці Авернь і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Пюі-дэ-Дом. Насельніцтва 139 тыс. чалавек (2008).

Геаграфія Горад размешчаны на так званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 м над узроўнем мора. У наваколлях шмат гор (града Пюі), у тым ліку патухлых вулканаў. Каля горада размешчаны курортны гарадок Руая (). Таксама побач з Клермон-Феранам — вулканалагічны парк «Вулканія».

Гісторыя

Эканоміка Транспартны вузел (скрыжаванне шэрагу аўтамабільных і чыгунак). Маецца аэрапорт.

У горадзе размешчана штаб-кватэра сусветна вядомага вытворцы шын Michelin; у горадзе размешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасці.

Культурная спадчына Самыя старыя будынкі, уключаючы сабор Нотр-Дам, складзены з каменя мясцовай вулканічнай пароды характэрнага цёмнага адцення. Да найбольш ранніх помнікаў аверньскай готыкі належыць царква Нотр-Дам-дзю-Порт. Гісторыю горада можна прасачыць у залах музея Ранке; некалькі зал распавядаюць пра жыццё самага знакамітага выхадца горада — Паскаля. Мясцовы ўніверсітэт быў адкрыты ў 1810 годзе. thumb|250px|Помнік Верцынгетарыксу працы Бартальдзі

З 1979 у Клермон-Феране штогод праводзіцца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно. Яго завуць Канамі кароткаметражнага кіно.

Гарады-пабрацімы Абердзін (), Шатландыя, Вялікабрытанія (з 1955) Солфард (), Англія, Вялікабрытанія Рэгенсбург (), Германія (з 1969) Гомель, Беларусь Аўеда (), Іспанія Норт-Квінслэнд (), Аўстралія Брага (), Партугалія Норман (), Аклахома, ЗША Аем (), Габон

Вядомыя асобы Блез Паскаль (1623—1662) — філосаф, літаратар, матэматык, фізік

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.331

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы Катэгорыя:Камуны дэпартамента Пюі-дэ-Дом