Ян Непамук Не́руда (; — ) — чэшскі пісьменнік, паэт і журналіст, найбуйнейшы ў Чэхіі прадстаўнік крытычнага рэалізму.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1834 годзе ў Празе ў сям’і гандляра. Вывучаў права і філасофію ў Карлавым універсітэце ў Празе. Пасля вучобы працаваў выкладчыкам, а ў 1860 годзе стаў журналістам мясцовай газеты. Неруда падтрымліваў блізкія адносіны з пісьменніцай Каралінай Светлай, але так ніколі і ажаніўся.
Ян Неруда памёр 22 жніўня 1891 года і быў пахаваны на Вышаградскіх могілках у Празе. Яго імем названа адна з вуліц Прагі.
Творчасць У аснове яго творчасці — перакананні ў прагрэс чалавецтва, што бяруць свае вытокі ў гегельянстве, багацці і пільнасці жыццёвых назіранняў, разнастайным эмацыянальным рэагаванні на іх. Першы паэтычны зборнік «Могільнікавыя кветкі» (1857). Грамадзянская, філасофская і інтымная лірыка Неруды (зборнікі «Кнігі вершаў», 1868; «Касмічныя песні», 1878; «Балады і рамансы», 1883; «Песні перадвелікоднай пятніцы», 1896) адметная арганічным спалучэннем лёсу паэта і радзімы, дасканаласцю і натуральнай прастатой. Як празаік выступіў у жанры сацыяльна-бытавога апавядання (зборнікі «Арабескі», 1864; «Розныя людзі», 1871). Аўтар цыкла «Маластранскія аповесці» (1878), падарожных нарысаў (кнігі «Парыжскія карцінкі», 1863; «Блізкія вандроўкі», 1877), артыкулаў і фельетонаў пра музыку і мастацтва, падзеі грамадскага і культурнага жыцця Чэхіі і іншых краін.
Аказаў уплыў на Яраслава Гашака, Карала Чапека, Францішка Лангера, Карала Полачка. Быў знаёмы з украінскай і рускай пісьменніцай і перакладчыкам Марко Ваўчком.
Пераклады Творы Неруды перакладзены на рускую, польскую, украінскую, іспанскую, англійскую, кітайскую мовы. На беларускую мову яго перакладаў Аляксей Зарыцкі. У Чэхіі эпітэт «нерудаўскі» служыць вышэйшай пахвалой для паэта.
Выбраныя працы 1857 — «Могілкавыя кветкі» (Hřbitovní kvítí) 1867 — «Кнігі вершаў» (Knihy veršů) 1877 — «Маластранскія аповесці» (Povídky malostranské) 1878 — «Касмічныя песні» (Písně kosmické) 1883 — «Простыя матывы» (Prosté motivy) 1896 — «Песні Вялікай пятніцы» (Zpěvy páteční)
Цікавыя факты Пабла Неруда ўзяў сябе псеўданім у гонар Яна Неруды.
Літаратура Неруда Ян.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты XIX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Чэхіі