Эдвард Лір (таксама Эдуард Лір, ;  — ) — англійскі мастак і паэт, адзін з заснавальнікаў «паэзіі бяссэнсіцы» (), аўтар шматлікіх папулярных абсурдысцкіх лімерыкаў.

Біяграфія Эдвард Лір нарадзіўся 12 мая 1812 года ў лонданскім прадмесці Хайгейт. Ён быў 20-м дзіцем у сям’і, і яго выхаваннем займалася старэйшая сястра Эн. Калі Эдварду было 15 гадоў, ён разам з сястрой асталяваўся ў асобным доме. Будучы таленавітым мастаком, Лір пачаў працаваць кніжным ілюстратарам. Ва ўзросце 19 гадоў ён выпусціў сваю першую кнігу «Ілюстрацыі сямейства Псітацыдаў, або Папугаяў» (Illustrations of the Family of Psittacidae, or Parrots, 1832).

З дзяцінства ў Ліра было слабое здароўе — ён пакутаваў ад падучай хваробы, астмы, а ў сталым узросце да гэтага дадалася яшчэ і частковая страта зроку.

Ў 1846 годзе Лір выпусціў «Кнігу нонсэнс» (A Book of Nonsense — перакладаецца таксама як «Кніга глупства» або «Кніга бязглуздая»), якая ўключае пацешныя лімерыкі. Неўзабаве гэты жанр набыў значную папулярнасць.

Стыль і сюжэты нонсэнсу Ліра аказалі ўплыў на творчасць яго сучасніка — Льюіса Кэрала, на французскіх сюррэалістаў, рускіх ОБЭРИУтаў (прыхільнікам Ліра быў Данііл Хармс).

Паэт памёр 29 студзеня 1888 г. Згадваецца ў песні Beatles «Paperback writer» (1966).

Сачыненні і ілюстрацыі Illustrations of the Family of the Psittacidæ (1832) Tortoises, Terrapins, and Turtles by J.E. Gray Views in Rome and its Environs (1841) Gleanings from the Menagerie at Knowsley Hall (1846) Illustrated Excursions in Italy (1846) A Book of Nonsense (1846) Journal of a Landscape Painter in Greece and Albania (1851) Journal of a Landscape Painter in Southern Albania (1852) Book of Nonsense and More Nonsense (1862) Views in the Seven Ionian Isles (1863) Journal of a Landscape Painter in Corsica (1870) Nonsense Songs and Stories (1871) More Nonsense Songs, Pictures, etc. (1872) Laughable Lyrics (1877) Nonsense Alphabets Nonsense Botany (1888) Tennyson’s Poems, illustrated by Lear (1889) Facsimile of a Nonsense Alphabet (1849, не друкавалася да 1926)

Беларускія пераклады «Кнігу бязглуздую» на беларускую пераклаў Макс Шчур.

Спасылкі

Пераклады Макса Шчура «Кніга нонсэнсу» Эдварда Ліра — Edward Lear’s Books of Nonsense Edward Lear Home Page at nonsenselit.org Reelyredd’s Poetry Pages The Daddylonglegs and The Fly (audio file)

Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Абсурдызм Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі