Гу́та — старая традыцыйная назва прадпрыемства па вырабе шкла; месца, дзе выраблялі шкло і розныя вырабы з яго.
На тэрыторыі Беларусі існуе вялікая колькасць населеных пунктаў, якія называліся Гута або маюць назвы, якія паходзяць ад гэтага слова (Гутка, Гутніца і іншыя). Апроч гэтага, назва таксама шырока пашыраная ва Украіне. Тэрмін захаваўся і ў шэрагу прозвішчаў: Гутнік, гутнікаў і іншых.
Выраб шкла на тэрыторыі Беларусі вядомы з XII стагоддзя. У XVI—XVIII стагоддзях існавала каля 70 гутаў. На іх аснове ўтвараліся шкляныя мануфактуры. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя найбольш буйнымі былі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры.
З развіццём тэхналогіі ў XIX стагоддзі мануфактуры пачалі саступаць месца шклозаводам.
Крыніцы
Літаратура
Гу́та // — Т. 3 : Гердан — Електрографія — 1979. - С. — 551, с., арк. іл. : іл., портр., карти + 1 арк с.
Катэгорыя:Рамёствы. Катэгорыя:Вытворчасць Катэгорыя:Шкло