Штайр () — старадаўні горад у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Горад размешчаны на беразе ракі Энс пры ўпадзенні ў яе невялікай рэчкі Штайр.

Славутасці thumb|200px|right|Бумерлхаўз у Штайры У 1980 годзе Штайр адзначыў сваё тысячагоддзе. Да гэтай даты гістарычны цэнтр горада быў цалкам адрэстаўраваны, што зрабіла Штайр адным з найбольш добра захаваных старадаўніх гарадоў Аўстрыі. Сярод славутасцяў асабліва вылучаецца цэнтральная гарадская плошча Штадтплац з гатычным будынкам Бумерлхаўза, які знаходзіцца на ёё і лічыцца адным з сімвалаў Штайра. На ўзвышэнні ля сутокі рэк Штайр і Энс размешчаны бабенбергскі замак Ламберг і царква Св. Міхаэля.

Гарады-пабрацімы Гарадамі-пабрацімамі Штайра з’яўляюцца: Віфлеем, Палесціна Айзенерц, Аўстрыя Кетэрынг, ЗША Плаўэн, Германія Сан-Бенедэта-дэль-Тронта, Італія

Палітычная сітуацыя Бургамістр камуны — Дафід Форстэнлехнер (СДПА) па выніках выбараў 2003 гора.

Савет прадстаўнікоў камуны () складаецца з 36 месцаў.

СДПА займае 23 месцы. АНП займае 6 месцаў. АПС займае 3 месцы. Зялёныя займаюць 3 месцы. мясцовы спіс: 1 месца.

Спасылкі

Афіцыйны сайт магістрата Вэбкамеры, устаноўленыя на вуліцах горада

Катэгорыя:Гарады Верхняй Аўстрыі