Падзеі 18 студзеня: Курфюрст Брандэнбурга Фрыдрых III каранаваны ў Кенігсбергу як Фрыдрых I, «кароль у Прусіі». 25 студзеня: У Маскве заснавана Школа матэматыкі і навігацыйных навук. 9 сакавіка: Падпісаны Біржанскі дагавор паміж Расіяй і Саксоніяй. 20 ліпеня: Шведская армія пад кіраўніцтвам Карла XII разбіла каля Рыгі (Бітва пры Спілве) удвая большую саксонскую армію. 24 ліпеня: Заснаваны французскі Форт-д’Этройт у Паўночнай Амерыцы. 9 кастрычніка: Пурытанскай суполкай у калоніі Канектыкут заснавана трэцяя ў Паўночнай Амерыцы вышэйшая навучальная ўстанова — «Акадэмічная Школа».

Нарадзіліся 1 лютага: Юхан Агрэл, нямецкі і шведскі дырыжор і кампазітар 27 лістапада: Андэрс Цэльсій, шведскі астраном і матэматык

Памерлі 2 чэрвеня: Мадлен дэ Скюдэры, французская пісьменніца