Жэрар Дэбро, таксама Джэрард ДэброВарыянт напісання імя Джэрард у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.321. (фр. Gerard Debreu; нарадзіўся 4 ліпеня 1921, Кале, Францыя — ) — амерыканскі эканаміст французскага паходжання.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1983) "за ўклад у разуменне тэорыі агульнай раўнавагі і ўмоў, пры якіх існуе агульная раўнавага». Ступень доктара атрымаў у Вышэйшай нармальнай школе Парыжа. Выкладаў у Ельскім і Каліфарнійскім універсітэтах. Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1971). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1990.
Навуковыя працы «Рыначная раўнавага» (Market Equilibrium, 1956); «Тэорыя каштоўнасці: аксіяматычны аналіз эканамічнага раўнавагі» (Theory of Value: An Axiomatic Analysis of Economic Equilibrium, 1959); «Матэматычная эканамічная тэорыя: дваццаць артыкулаў Жэрара Дэбро» (Mathematical Economics: Twenty Papers of Gerard Debreu, 1983).
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Эканамісты Францыі Катэгорыя:Эканамісты ЗША