Пол Робін Кругман (; ) — амерыканскі і публіцыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2008).

Біяграфія Пол Кругман нарадзіўся на Лонг-Айлендзе (Нью-Ёрк) у яўрэйскай сям’і Дэйвіда і Аніты Кругман (нашчадкі яўрэяў з Брэст-Літоўска). Зацікавіўся эканомікай і гісторыяй яшчэ ў дзяцінстве пад уплывам навукова-папулярных кніг Айзека Азімава. Вучыўся ў Ельскім універсітэце; доктар філасофіі (1977) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Выкладаў там жа, а таксама ў Іеле, Каліфарнійскім універсітэце (кампус ў Берклі), Лонданскай школе эканомікі, Стэнфардзе; ў цяперашні час (з 2000) прафесар Прынстанскага ўніверсітэта.

З 1983 года жанаты са сваім частым суаўтаркай, прафесаркай Прынстанскага ўніверсітэта Робін Уэлс (сапраўднае імя Робін Леслі Бергман). Яго далёкім сваяком быў Дэвід Фрум.

Спасылкі Артыкулы П. Кругмана на сайце Прынстанскага ўніверсітэта Асабісты неафіцыйны сайт Трывожны аптымізм Пола Кругмана Лаўрэат пра крызіс

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка Катэгорыя:Публіцысты ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Адама Сміта Катэгорыя:Эканамісты ЗША