Томас Кромбі Шэлінг (; 14 красавіка 1921, Окленд, штат Каліфорнія — 13 снежня 2016) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2005) «За пашырэнне разумення праблем канфлікту і кааперацыі з дапамогай аналізу ў рамках тэорыі гульняў». Прафесар Мэрылендскага ўніверсітэта. Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1991 г. Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1979). (1977).

Асноўныя творы «Стратэгія канфлікту» (The Strategy of Conflict, 1960) «Мікраматывы і макравыбар» (Micromotives and Macrobehavior, 1978); «Выбар і наступствы» (Choice and Consequence, 1985).

Спасылкі Старонка Т.Шэлінга на сайце Школы публічнай палітыкі Мэрылендскага ўніверсітэта Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Цьеры Мейсан Томас Шэлінг і Роберт Оман — нобелеўскія лаўрэаты, для якіх вайна гэта гульня

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Эканамісты ЗША