thumb|Металічны шарык з Клерксдорпа. Клерксдорпскія шары — сферычныя або дыскападобныя аб'екты памерам у некалькі сантыметраў з падоўжнымі насечкамі, якія знаходзяць у адкладаннях пірафіліту каля горада Клерксдорп у Паўночна-заходняй правінцыі ПАР. Узрост адкладанняў складае прыблізна 3 мільярда гадоў.
У псеўдаархеалагічнай літаратуры шары прынята падаваць як «недарэчныя артэфакты» са складаных металічных сплаваў, якія нібы маглі быць выраблены толькі разумнымі істотаміЮ. М. Гоголицын. XX век. Хроника аномалий. Нева, Олма — Пресс, 2003. ISBN 5-7654-1802-3. Стр. 288—289.. У рэчаіснасці, як устаноўлена геолагамі, знаходкі, узрост якіх вылічаецца мільярдамі гадоў, маюць натуральнае паходжанне.
Таксама трэба прыняць да ўвагі, што ў перыяд "выраба" шароў на Зямлі не было ні колькасці атмасфернага кіслароду, дастатковага для існавання людзей, ні выкапнёвага паліва, неабходнага для іх выраба.Газетныя качкі ў журавінавым лесе.
Катэгорыя:Псеўдаархеалогія Катэгорыя:Недарэчныя артэфакты Катэгорыя:Гісторыя ПАР Катэгорыя:Геалогія Афрыкі